4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Украіна хоча мабілізаваць 200 тысяч навабранцаў да канца года

4
The Times: Украіна хоча мабілізаваць 200 тысяч навабранцаў да канца года

Ці атрымаецца рэалізаваць гэтыя планы?

Украіна мае намер мабілізаваць яшчэ 200 тысяч навабранцаў да канца года, але гэтыя планы наўрад ці ўдасца рэалізаваць. Аб гэтым піша The Times са спасылкай на сакратара Камітэта Вярхоўнай Рады ў пытаннях нацыянальнай абароны Рамана Кастэнку.

Выданне адзначае, што Расея набірае блізу 30 000 вайскоўцаў штомесяц, калі верыць падлікам NАТО.

«Мэта на 200 000 можа быць усё больш неабходнай, але яе таксама становіцца ўсё цяжэй дасягнуць», - гаворыцца ў публікацыі.

Работнік аднаго з тэрытарыяльных цэнтраў камплектацыі ў Адэсе расказаў журналісту The Times, што яго ведамства значна адстае ад пастаўленых мэт.

«Мы не мабілізуем нават 20 адсоткаў ад таго, што трэба. Адэская вобласць адна з найгоршых у спісе», - сказаў ён, дадаўшы, што ў некаторыя дні раздавалі больш за 100 позваў, але адгукалася толька жменька мужчын.

У размове з журналістам мужчына паскардзіўся на карупцыю, безгаспадарлівасць і расчараванне ў сваім аддзеле, з-за чаго «немагчыма дасягнуць нашых мэт». Паводле яго слоў, калегі бралі хабар на тысячы даляраў, каб падрабіць вызваленне ад службы.

У некаторыя дні больш за палову мужчын, якія прыходзяць у ТЦК, маюць захворванні, несумяшчальныя са службай, напрыклад, сухоты, гепатыт або ВІЧ.

«Многіх людзей мы прывозім на абследаванне толькі для таго, каб высветліць, што яны сапраўды хворыя», - сказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках