Экспэрты выбралі найлепшыя смартфоны ў пяці цэнавых катэгорыях
2- 4.10.2024, 9:45
- 2,944
Топ за свае грошы.
Распрацоўнікі тэсту AnTuTu, які ў апошнія гады служыць "меркай" прадукцыйнасці смартфонаў, апублікавалі рэйтынгі Android-дэвайсаў у прапорцы кошту і прадукцыйнасці на верасень 2024 года.
Усе смартфоны падзялілі на 5 катэгорый: да 999 юаняў (да 140 даляраў), да 1999 юаняў (280 даляраў), да 2999 юаняў (420 даляраў), да 3999 юаняў (~560 даляраў) і 3999 юаняў і вышэй. Для апытання ўлічваліся раздробныя кошты ў Кітаі і магутнасць згодна з сярэднім балам ў тэсце AnTuTu.
У самай таннай катэгорыі, да 999 юаняў, лідарамі былі ZTE Voyage (Yuanhang), Wiko Hi Enjoy 60s і iQOO Z9x.
Далей ідзе топ смартфонаў, якія ў Кітаі прадаюцца коштам ад 143 да 280 даляраў. Дзясятку ўзначаліў Redmi Turbo 3. Адразу за ім Realme GT Neo 6. На трэцім месцы апынуўся былы лідар Redmi K70E.
У сярэднебюджэтнай катэгорыі на першым месцы стаіць новенькі iQOO Z9 Turbo+, які начыннем нагадвае многія больш знакамітыя флагманы. Былы лідар, Redmi K70 Extreme Edition, апусціўся на другое месца. Трэцяе месца за iQOO Neo 9
У рэйтынгу субфлагманаў лідар OnePlus Ace 3 Pro. Ён з'яўляецца першым у свеце негульнявым смартфонам з акумулятарам 5500 мАг. На другім месцы - Realme GT5 Pro. Далей - iQOO Neo9 Pro.
Падборку флагманаў (коштам вышэй за 560 даляраў) узначальвае лінейка Red Magic. Першае і другое месцы займаюць Red Magic 9 Pro і Red Magic 9S Pro, а трэцяе месца дасталася Red Magic 9 Pro+.