21 снежня 2024, Субота, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні абрабавалі турыстаў з ЗША

13
У Гародні абрабавалі турыстаў з ЗША

Ім давядзецца пакінуць Беларусь.

Амерыканскія турысты прыехалі на месяц у Гароднюа, але, здаецца, будуць вымушаны пакінуць Беларусь раней. Прычына нестандартная - ім тэрмінова патрэбны азэмпік.

Гэтую гісторыю распавёў у сацсетцы Reddit адзін з карыстальнікаў. Ён і ягоная дзяўчына, грамадзяне ЗША, надумалі прабавіць месяц у Беларусі і выбралі для падарожжа Гародню. Там дзяўчыну абрабавалі — два злачынцы, як піша амерыканец, скралі з яе торбы азэмпік. Гэты прэпарат стаў надзвычай папулярным як сродак для пахудання, але замежнай турыстцы ён быў патрэбны з іншай прычыны: у яе дыягнаставаны дыябет 1 тыпу, і азэмпік яна прымае як лекі ад гэтага захворвання.

Цяпер амерыканка засталася без медыкаментаў, і пара тэрмінова шукае магчымасць набыць азэмпік у Беларусі. Калі гэта не атрымаецца, турысты гатовыя вярнуцца ў ЗША раней, хаця, з іх слоў, ім падабаецца ў Беларусі.

Падаецца, што знайсці лекі ім будзе няпроста. У каментарах амерыканцу тлумачаць: азэмпік - зусім новы прэпарат, і ў Беларусі ён пакуль не прадаецца афіцыйна.

Аднак адзін з карыстальнікаў прапануе кампрамісны варыянт: можна паехаць у Польшчу — там азэмпік прадстаўлены ў большасці аптэк, адна ўпакоўка каштуе блізу 90 даляраў. Патрэбны рэцэпт, але яго можна атрымаць онлайн.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках