21 снежня 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Энэргадары падарвалі начальніка аховы ЗАЭС калабаранта Кароткага

3
У акупаваным Энэргадары падарвалі начальніка аховы ЗАЭС калабаранта Кароткага
Андрей Короткий

Ён датычны да рэпрэсій у дачыненні да ўкраінцаў.

У акупаваным расейцамі Энэргадары на паветра ўзляцеў аўтамабіль, у якім знаходзіўся так званы начальнік фізічнай аховы ЗАЭС Андрэй Кароткі.

Кадры падрыву аўто апублікавала ГУР МА ў сваім Тэлеграм-канале.

Там распавялі, што Кароткі - калабарант і вайсковы злачынца, які пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі пасля захопу Запарожскай атамнай станцыі.

Ён датычны да рэпрэсій у дачыненні да ўкраінцаў, перадаў расейцам спісы супрацоўнікаў ЗАЭС з іх персанальнымі звесткамі, указаўшы на тых, хто мае патрыятычныя настроі.

Таксама Кароткі ўдзельнічаў у мерапрыемствах, накіраваных на падтрымку войска РФ, уступіў у партыю «Адзіная Расія» і ўзначальваў у Энэргадары так званую «Раду дэпутатаў». Ці выжыў калабарант пасля падрыву ягонага аўто, не паведамляецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках