4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: СБУ пакідае расейцаў без ключавой зброі

Экспэрт: СБУ пакідае расейцаў без ключавой зброі

Гэта ўжо паўплывала на сітуацыю на фронце.

Удары дронаў Службы бяспекі Украіны (СБУ) па аэрадромах і складах з КАБамі пакідаюць расейскія войскі без ключавой зброі. Пра гэта напісаў палітолаг Тарас Загарадні, каментуючы ўдалыя ўдары дронов СБУ па складах з КАБамі на аэрадроме ў Варонежскай вобласці.

Экспэрт падкрэслівае, што ўдары дронаў СБУ па расейскіх тэрыторыях сталі ўжо пастаяннымі.

«Гэта не толькі пераносіць вайну на тэрыторыю ворага, але і ўплывае на сітуацыю на фронце. Нават расейскія вайсковыя экспэрты прызналі, што пасля ўдараў дронаў каманды Малюка па складах з боепрыпасамі (напрыклад, у расейскай Таропцы), іх пастаўкі на лінію фронту зменшыліся. «Не збераглі склады – зараз маем праблемы з пастаўкамі на лінію фронту», – такая агульная танальнасць публікацый у Z-сетцы расейскіх тэлеграм-каналаў», – падкрэслівае Загарадні.

«Удары СБУ па аэрадроме і складах з КАБамі пакідаюць расейцаў без ключавой зброі. Відавочна, што кожны знішчаны на зямлі КАБ - гэта бомба, якая не ўпала на нашы пазіцыі на фронце, не разбурыла чарговы жылы дом у Харкаве, Запарожжы або на Данбасе», - мяркуе палітолаг.

Экспэрт акцэнтуе, што падрывы складоў істотна падрываюць баявы дух ворага. «Ведаюць куды будуць біць, але не здольныя адбіць масаваную атаку дронаў. Адным словам, дэмілітарызацыя ідзе паводле плану, але дэмілітарызуюць пры гэтым расейцаў», - рэзюмуе Загарадні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках