Макрон: ЕЗ можа спыніць існаванне
10- 4.10.2024, 12:12
- 6,924
Еўропа павінна быць канкурэнтнай, каб выжыць.
Еўрапейскі Звяз "можа памерці", калі не стане больш канкурэнтным у параўнанні з ЗША і Кітаем. Пра гэта падчас Бэрлінскага глабальнага дыялогу папярэдзіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, паведамляе Bloomberg.
Макрон заявіў, што Еўразвяз "празмерна рэгулюе і мала інвестуе", тады як Вашынгтон і Пекін апярэдзілі ЕЗ у эканамічным росце і інвестыцыях.
Пры гэтым краіны-чальцы таксама павінны намагаць на тым, каб правілы глабальнага гандлю заставаліся справядлівымі, мяркуе французскі лідар:
“ЕЗ можа памерці, мы стаім на парозе вельмі важнага моманту. Наша ранейшая мадэль скончылася - мы празмерна рэгулюем і мала інвестуем. У найбліжэйшыя два-тры гады, калі мы будзем пільнавацца нашага класічнага парадку дня, мы выйдзем з рынку”.