4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка публічна прызнаўся, што не кантралюе сітуацыю ў краіне

23
Лукашэнка публічна прызнаўся, што не кантралюе сітуацыю ў краіне

Лукашэнка расказаў пра палёт на верталёце, калі ў небе былі «Шахеды»

Лукашэнка пракаментаваў учорашні палёт на верталёце, калі ў небе былі заўважаныя «Шахеды».

Дыктатар заявіў, што гэта «не яго праблемы, а праблемы службы бяспекі».

«Няхай яны глядзяць, дзе дроны лётаюць і куды верталёт. Ляцелі яны незвычайна нізка. Канешне, яны верталёт бачаць: ён жа вялікі, гэта не беспілотнік. Нармальна прыляцелі. Таму я тут асабліва не паруся. І потым, ведаеце: збіць верталёт прэзідэнта - гэта вайна», - дадаў дыктатар.

Ён зноў абышоў бокам пытанне, чые ж гэта былі беспілотнікі, заявіўшы толькі, што было «некалькі выпадкаў і з боку Расеі, і з боку Украіны, шмат збіваем і не глядзім, чые».

Нагадаем, учора ўдзень стала вядома, што мяжу нашай краіны з боку Украіны перасеклі тры «Шахеды», у гэты час у паветры таксама знаходзіўся верталёт Лукашэнкі, на якім ён ляцеў у бок Мікашэвічаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках