21 снежня 2024, Субота, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ дапусцілі ўвядзенне санкцый супраць Грузіі

2
У ЕЗ дапусцілі ўвядзенне санкцый супраць Грузіі

Названая ўмова.

Еўрапейскі Звяз можа ўвесці санкцыі супраць Грузіі, калі яна працягне адыходзіць ад дэмакратыі. Пра гэта заявіў у пятніцу пасол ЕЗ у Тбілісі Павел Герчынскі, словы якога прыводзіць Reuters.

Дыпламат адзначыў, што Брусэль гатовы супрацоўнічаць з усякім урадам Грузіі, які будзе сфармаваны пасля парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка, пры ўмове, што выбары будуць дэмакратычнымі. Таксама амбасадар папярэдзіў, што Грузія не зможа стаць сябрам ЕЗ, калі там установіцца аднапартыйная сістэма без палітычнай апазіцыі.

«Пакуль што існуе імавернасць увядзення санкцый у будучыні, калі справы з выбарамі сапраўды пойдуць не правільна», - сказаў Герчынскі журналістам у Тбілісі.

Са слоў дыпламата, прадстаўнікі ЕЗ не праводзілі сустрэч з урадам Грузіі з чэрвеня праз «недружалюбнае» стаўленне дзейнай грузінскай улады. Дыялог паставілі на паўзу пасля таго, як грузінскі ўрад пачаў падтрымліваць «антызаходнія і антыеўрапейскія наратывы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках