21 снежня 2024, Субота, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку ў Гаагу можа здаць уласнае асяроддзе»

5
«Лукашэнку ў Гаагу можа здаць уласнае асяроддзе»

Злачынец нервуецца.

Міжнародны крымінальны суд прыняў пакет дакументаў, якія даказваюць учыненне злачынстваў падчас жорсткіх рэпрэсій у Беларусі. Гэта было зроблена на запыт Літвы, якая з'яўляецца падпісанткай Рымскага статута.

Доўгі час менавіта Літва займалася зборам доказаў, што ў Беларусі пасля выбараў у 2020-м уладамі ўчыняліся шматлікія злачынствы супраць чалавечнасці.

Ці рэальна даставіць Лукашэнку на лаву падсудных? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў палітолагу Дзмітрыю Балкунцу:

– Так, абсалютна. Я ўпэўнены, што калі б быў выпісаны ордар на арышт Лукашэнкі і ягонага найбліжэйшага атачэння, то ягоная выдача была б даволі, скажам так, нескладаным эпізодам для рэалізацыі, беручы да ўвагі маштабы Беларусі. Калі б пад гэты пазоў быў абвешчаны ганарар, напрыклад – 10–20 мільёнаў еўраў, і гарантыі тым людзям, якія гэта зробяць, то ў вачах беларускага істэблішменту, я б так гэта назваў, Лукашэнка выглядаў бы міжнародным злачынцам.

Арышт яго нейкай групай асобаў унутры Беларусі і выдача ў Гаагу маглі б засцерагчы нейкіх іншых асобаў сілавога блока ад далейшага пераследу. Яны маглі б атрымаць гарантыю амністыі. Гэта, дарэчы, будзе непакоіць Лукашэнку.

Нават падача самога пазову яго ўжо непакоіць. А калі б ён ордар атрымаў, ён бы вельмі перажываў датычна гэтага пытання, таму што ў адзін момант ордар можа быць рэалізаваны. Механізмы могуць быць розныя, але ў гісторыю Лукашэнка тады трапляе як міжнародны злачынец, прызнаны ў свеце. І таму для яго гэта, вядома, будзе цяжкі ўдар.

Спадзяюся, што літоўскі ўрад меў сур'ёзны намер і будзе далей прадаўжаць гэтую працу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках