5 кастрычнiка 2024, Субота, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі падвойны ўдар Storm Shadow па сілах РФ у Аўдзееўцы

УСУ нанеслі падвойны ўдар Storm Shadow па сілах РФ у Аўдзееўцы

Аперацыя знізіла магчымасці групоўкі, што наступае на Пакроўск.

Прыкладна аб 11-й мінулай пятніцы, 4 кастрычніка, баявая авіяцыя УСУ нанесла сур'ёзны падвойны ўдар па расейскіх войсках у акупаванай Аўдзееўцы.

Мэтай аперацыі стала паслабленне варожых сілаў, што наступаюць на горад Пакроўск.

Пра гэта паведаміла выданне Sky News, спасылаючыся на крыніцы ў ваеннай выведцы Украіны.

Таксама было апублікаванае відэа ўдару, якое здымаў дрон-карэктавальнік УСУ.

«Знішчальнікі УСУ выпусцілі брытанска-французскія крылатыя ракеты па расейскіх войсках, якія спрабуюць прасунуцца да ключавога горада на Усходзе Украіны Пакроўску», – паведаміла выданне.

Крыніцы сцвярджаюць, што мэтай авіяцыйнай атакі сталі два камандныя цэнтры УС РФ у горадзе, якія вядуць наступ на ключавы лагістычны вузел гэтага адрэзку фронту, павольна рухаючыся наперад.

Удар, як мяркуецца, знізіць наступальныя магчымасці акупацыйных войскаў РФ. Страты расейскага войска пры гэтым удары ўдакладняюцца. OSINT-эксперты з дапамогай кадраў вызначылі, што ўдары прыпалі па чыгуначнай інфраструктуры і бетонным заводзе ў Аўдзееўцы, якія выкарыстоўваліся расейскімі войскамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках