21 снежня 2024, Субота, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хартыя» пачала паспяховы наступ: Захопленыя сем пазіцый ворага

«Хартыя» пачала паспяховы наступ: Захопленыя сем пазіцый ворага

Гвардзейцы значна прасунуліся наперад у Харкаўскай вобласці.

Украінскія вайскоўцы правялі паспяховую аперацыю, захапіўшы сем расейскіх пазіцый на поўнач ад Ліпцоў. Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Таксама прадстаўнік Харкаўскай групоўкі УСУ, палкоўнік Віталь Саранцаў расказаў, што ў апошнія дні расейскія сілы запаволілі тэмпы наступу ў раёне Ваўчанска, аднак прадаўжаюць умацоўваць штурмавыя групы праз унутраную ратацыю.

У той самы час расейскія войскі крыху прасунуліся ў Ваўчанску, сярод іншага на вуліцах Калакальцова і Пушкінскай у цэнтры горада.

Пра поспехі УСУ ў раёне Ліпцоў паведамілі таксама і ў тэлеграм-канале АТГ «Харкаў».

«Нядаўна 13 брыгада аператыўнага прызначэння «Хартыя» Нацыянальнай гвардыі Украіны правяла паспяховую наступальную аперацыю ў раёне Ліпцоў. Гвардзейцы захапілі 7 пазіцый ворага, знішчылі пазіцыю ПТРК і гаўбіцу», – гаворыцца ў паведамленні.

Афіцэр брыгады «Хартыя» з пазыўным «Француз» адзначыў, што поспех штурму быў абумоўлены эфектам нечаканасці, рухам з нечаканага для расейскіх сілаў кірунку і дбайным планаваннем аперацыі.

«Яны ўвесь час манітораць асноўныя лагістычныя дарогі і мы ведалі, што нас убачаць. Мы на гэта спадзяваліся і мы прадумалі, як гасіць тыя сродкі артылерыі, якія будуць спрабаваць знішчыць нашу тэхніку», – расказаў выданню «Радыё Свабода» «Француз».

Ён таксама дадаў, што ключавым было дасягнуць пэўнай лініі, пасля якой вораг зразумее, што раней яны да яе не даходзілі, і цяпер не будуць мець уяўлення, куды рухацца далей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках