Стала вядома, якім будзе новы iPhone SE
6- 5.10.2024, 12:20
- 4,418
Такі смартфон захочуць сабе многія.
Нядаўна з'яўлялася інфармацыя, што Apple рыхтуе прэзентацыю новага iPhone SE на пачатак наступнага года. Цяпер надзейныя крыніцы 9to5Mac раскрылі ключавыя характарыстыкі дэвайса. Гэта азначае, што запуск даступнага Айфона ўсё бліжэй.
Пачнём з экрана. Новае пакаленне iPhone SE атрымае перапрацаваны дызайн у стылі iPhone 14. Гэта значыць тэлефон будзе мець 6,1-цалевы OLED-дысплэй, Face ID і пазбавіцца кнопкі Home. Гэта вялікі апгрэйд у параўнанні з SE3, які пастаўляецца з 4,7-цалевым IPS-дысплэем. Праўда, на частату абнаўлення 120 Гц спадзявацца не варта.
Што тычыцца камеры, iPhone SE 4 атрымае тую ж 48-Мп шырокавугольную і 12-Мп франтальную-камеру, што і базавы iPhone 15. Apple наўрад ці расшчодрыцца і паставіць у прыладу звышшырокі або тэлеаб'ектыў, але затое смартфон будзе здольны рабіць фатаграфіі з 2-кратным «аптычным» зумам.
Акрамя гэтага, смартфон будзе працаваць на найноўшым чыпе A18 Bionic, які ўсталяваны ў iPhone 16. Гэта дазволіць яму выкарыстоўваць усе функцыі Apple Intelligence, а прадукцыйнасці такога працэсара хопіць на 4-5 гадоў стабільнай і хуткай працы. Таму тэхнічныя абмежаванні з герцоўкай і колькасцю камераў можна зразумець.
Але, безумоўна, адным з галоўных момантаў iPhone SE 4 стане першы мадэм 5G ад Apple. У яго таксама ўваходзяць кампаненты для працы Wi-Fi, Bluetooth і GPS. Мяркуецца, што новы мадэм будзе спажываць нашмат менш энэргіі, асабліва пры актываванні рэжыму энэргазберажэння.
Нагадаем, iPhone SE 3, які выйшаў вясной 2022 года, ацанілі на 429 даляраў. з чутак, новае пакаленне падаражэе, але не моцна. Цэтлік чакаецца ў раёне $459–499.
На вясновай прэзентацыі разам з iPhone SE 3 чакаецца анонс новага iPad Air. Планшэт захавае знаёмы дызайн корпуса, а абнаўленне будзе ў асноўным засяроджанае на «ўнутраных паляпшэннях».
Чуткі за год да прэзентацыі iPhone 17 кажуць, што iPhone 2025 будзе самай цікавай лінейкай у найбліжэйшыя пару гадоў. З выхадам iPhone 17 прыкметна абновяцца камеры, у тым ліку «франталка», базавыя мадэлі пяройдуць на 120-герцавыя экраны, а Pro-мадэлі атрымаюць павялічаны аб'ём АЗП да 12 ГБ. Таксама з’явіцца новая мадэль iPhone Air.