З пячоры ў Індыі вывелі 110-гадовага пустэльніка, які ўсё жыццё правёў у медытацыях
44- 5.10.2024, 12:55
- 19,618
Мужчыну паказалі на відэа.
У Індыі з пячоры на свет вывелі мужчыну, які ўсё жыццё правёў там у малітвах і медытацыях. Пустэльнік нагадвае жывы труп. Відэа распаўсюдзілі ў Ютубе.
«З індыйскай пячоры дасталі 110-гадовага пустэльніка, які ўсё жыццё правёў у медытацыях. Спачатку сцвярджалася, што мужчыну 188 гадоў. Нібыта ў стане трансу працэс ягонага старэння запаволіўся, але ягоны сапраўдны ўзрост высветліўся толькі пасля гэтага», – гаворыцца ў паведамленні.
На агучаных кадрах відаць пажылы худы мужчына з палкай. Яго пад рукі выводзяць двое маладых мужчынаў. Пустэльнік перасоўваецца сам, абапіраючыся на палку. З адзення на мужчыну толькі нейкая ануча на сцёгнах.
Некаторыя СМІ паведамілі нават, што яму 188 гадоў, але гэта відавочная няпраўда.