СМІ: Кім Чэн Ын «цягне» Пуціна, але РФ заваліць дзве галоўныя задачы
- 5.10.2024, 13:24
- 5,338
Крэмль не гатовы да новай мабілізацыі.
Паўночная Карэя пастаўляе агрэсарцы Расеі палову ад усіх снарадаў, якія акупанты ўжываюць супраць Сілаў абароны Украіны на полі бою. Снарады вельмі недакладныя, але іх велізарная колькасць.
Як паведамляе The Times са спасылкай на звесткі заходняй выведкі, Расея стала залежнай ад паўночнакарэйскіх снарадаў. Яны недакладныя, аднак дазваляюць акупантам дамагацца поспехаў на полі бою.
Расея не гатовая да новай мабілізацыі
Журналісты сцвярджаюць, што паводле іх крыніцаў, у расейскіх войскаў няма магчымасцяў адначасова захапіць Пакроўск і выцесніць УСУ з Курскай вобласці. Для гэтага РФ патрэбная мабілізацыя, на якую Крэмль не гатовы.
«Мы не бачым ніякіх прыкметаў таго, што Пуцін адыходзіць ад сваёй галоўнай мэты – заваяванне суверэнітэту Украіны. Я не бачу ніякай перспектывы для перамоваў у найбліжэйшай будучыні», – падкрэсліваецца ў матэрыяле.