5 кастрычнiка 2024, Субота, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска стварыла праграму, якая з ліставання вызначыць, ці кахае вас партнёр

11
Беларуска стварыла праграму, якая з ліставання вызначыць, ці кахае вас партнёр

На гэта яе натхніў «былы».

Беларуская распрацоўніца Вера Нікалайкіна напісала праграму, якая аналізуе перапіскі і высвятляе, наколькі моцныя рамантычныя стасункі паміж людзьмі. На такую ідэю яе шмат гадоў таму натхнілі падазрэнні, што яе малады чалавек разлюбіў яе. Пра гэта Нікалайкіна, якая цяпер жыве ў Партугаліі, сама расказала ў сацсетцы Х.

Праграма называецца Spilk – і яна ўжо даступная для запампоўкі на iOS і Android. У яе можна загружаць перапіскі з Telegram і WhatsApp і Instagram.

Spilk аналізуе колькасць паведамленняў ад суразмоўцы, з якой хуткасцю вам адказваюць, а яшчэ – колькі вашых паведамленняў засталіся без адказу. Пасля гэтага праграма пабудуе графік, на якім наглядна прадэманструе дынаміку зносінаў.

– Калі была маладой, я падумала, што хлопец мяне разлюбіў і стаў менш пісаць. Замест таго, каб як нармальны чалавек пагаварыць, я села пісаць кліент да Telegram (памочнік, які дапамагае запытваць звесткі на сэрверы. – Заўв. рэд.), каб выгрузіць нашу перапіску і прыйсці з так званымі доказамі. Паведамленні я выгрузіла, але, на жаль, я была недастаткова разумнай і адукаванай, каб намаляваць прыгожы графік, – успамінала Нікалайкіна.

Праз гады з дапамогай ужо іншага былога партнёра, які прыдумаў падобную ідэю, беларуска напісала праграму. Яна нарэшце дазволіла ёй прааналізаваць перапіску – цяпер у Нікалайкінай сапраўды ёсць доказы, што больш за сем гадоў таму яе партнёр ахаладнеў да зносінаў з ёй.

– Мараль гэтай гісторыі такая: калі табе здаецца, што цябе не кахаюць, то так яно і ёсць, – зрабіла выснову беларуска.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках