Перыяд цярпімасці да Лукашэнкі прайшоў
2- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «РУССКИЙ ДЕКАДАНС»
- 5.10.2024, 15:12
- 12,034
Апошнія падзеі яшчэ занадта свежыя.
Лукашэнка не разумее, што падачкі і тыканне пальцам у «ворагаў» дзейнічае толькі на такіх самых падазроных і маразматычных палітыкаў, як ён і Пуцін. Ва Украіне прэзідэнт яшчэ не пакутуе на манію пераследу, таму «польская пагроза» Зяленскім калі і разглядаецца, то ў самым канцы спісу важных справаў. А вянчае яго – так званая «спецаперацыя».
І наўрад ці ўкраінскі бок не разумее прычынна-выніковую сувязь: аднаўленне Украіны неабходнае, але праз што гэтая неабходнасць з'явілася? Праз найлепшага сябра Лукашэнку.
Перыяд цярпімасці прайшоў. Ва Украіны ёсць памяць, і сённяшнія падзеі яшчэ занадта свежыя.
Тэлеграм-канал «Русский декаданс»