21 снежня 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Су-25 упаў ля Канстанцінаўкі, пацярпеўшы паразу ў паветраным баі

18
Расейскі Су-25 упаў ля Канстанцінаўкі, пацярпеўшы паразу ў паветраным баі

Апублікаваныя кадры з месца падзення.

Раніцай у суботу, 5 кастрычніка, расейскі штурмавік Су-25 упаў на жылыя дамы ў раёне Канстанцінаўкі, што на Данбасе. Кадры ліквідацыі борта і відэа з месца падзення ўжо аператыўна апублікаваныя ў сеціве, паведамляе «Дыялог.UA»..

Штурмавік Су-25 з чырвонай зоркай на крыле, што пацвярджае яго прыналежнасць да ПКС Расеі, упаў проста на жылыя дамы. Ці ёсць пацярпелыя на месцы падзення, на гэты момант невядома.

Мяркуючы з усяго, баявы самалёт РФ заляцеў у зону кантролю ўкраінскай СПА і чакана быў ліквідаваны.

Апублікаваныя, папярэдне, кадры паразы борта іншым самалётам падчас паветранага бою.

Z-каналы паспяшаліся абвясціць пра збіццё ўкраінскага самалёта пад Часівым Ярам. Цяпер, калі з'явіліся кадры з месца, яны пачалі выдаляць гэтыя паведамленні.

Ваенны эксперт Ян Мацвееў пракаментаваў інцыдэнт. Ён зазначыў, што з'явілася ўжо некалькі відэа з розных ракурсаў паветранага бою, гэта пацвярджае дакладнасць інфармацыі.

«Адна з крыніцаў сцвярджае, што гэта Су-25, але я не сустракаў фота штурмавікоў менавіта з пікселем, асабліва бела-шэрым. Пачакаем падрабязнасцяў... Бянтэжыць тое, навошта Су-25 побач з фронтам забраўся на такую вышыню. Але ўсё гаворыць на карысць таго, што кадры сапраўдныя», – напісаў ён.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Юры Мысягін выказаў меркаванне, што расейскі борт мог стаць ахвярай «сяброўскага агню».

«Яшчэ такога не было, каб акупанты самі свайго збілі, ды яшчэ і сваім самалётам, ды яшчэ і ў светлы час дня», – напісаў ён у Telegram.

Аднак, беручы да ўвагі месца падзення борта, больш верагодная версія, што ён быў знішчаны Сіламі абароны Украіны.

Адзначым, што штурмавікі Су-25 з'яўляюцца носьбітамі КАБаў і ФАБаў. Яны чыняць вельмі актыўную агнявую падтрымку ў наступе сілаў УС РФ на Данбасе, літаральна сціраючы авіябомбамі населеныя пункты і пазіцыі УСУ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках