«Па развале Масквы ёсць усяго два моманты»
- 5.10.2024, 18:15
- 7,550
Палкоўнік УСУ спрагназаваў, калі скончыцца вайна ва Украіне.
Украінскі вайсковы аналітык, палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны Пётр Чэрнік растлумачыў у інтэрв'ю, што любы прыпынак баявых дзеянняў ва Украіне - справа кароткачасовая, бо вораг нікуды не падзенецца працягне заставацца «суседам». Расейцы будуць нападаць зноў і зноў, пакуль не будзе прынятае рашэнне разваліць РФ. Толькі тады можна казаць пра ўкраінскую перамогу, якую краіна атрымае на полі бою.
Пётр Чэрнік адказаў на пытанне, у чым розніца паміж замарожваннем баявых дзеянняў і завяршэннем гэтай фазы вайны: «Тут можна падабраць дзясяткі ўсякіх выказванняў. Гэта не прынцыпова. Фаза будзе прыпынена да наступнага цыкла. Пакуль не будзе прынятая пастанова канчаткова разваліць».
«Па развале Масквы ёсць усяго два моманты: патрэбныя сапраўдныя санкцыі і збіванне цаны на ўсе рэсурсы: ад нафты і газу, заканчваючы золатам і лесам. І паўнавартасная вайсковая перамога Украіны на сваёй тэрыторыі. Ці адбудзецца гэта? Упэўнены на 100%, што адбудзецца, але толькі я не бачу прыкметаў таго, што гэта будзе хутка», - растлумачыў вайсковы экспэрт.