Украінскі дэпутат: УСУ трэба заходзіць у Беларусь
41- 5.10.2024, 19:14
- 31,450
Гэта стане ўдарам пад дых Маскве.
4-5 кастрычніка ў Вільні праходзіць 13-ты Форум свабоднай Расеі. У ім бяруць удзел вядомыя расейскія апазіцыянеры і экспэрты з Украіны і краін Еўразвязу.
Падчас адной з панэляў Форума дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўнік міжфракцыйнага дэпутацкага аб'яднання "За дэкаланізацыю Расеі" Алег Дунда, выказаў меркаванне, што толькі на тэрыторыі Украіны ў вайне з Расеяй не перамагчы.
«Трэба разумець адну рэч - выйграць вайну пад Пакроўскам - немагчыма. Пад Вуглядарам немагчыма. А вось выйграць вайну на тэрыторыі Расейскай імперыі ці ў Беларусі - цалкам магчыма.
Я глыбока ўпэўнены, што калі УСУ зойдуць невялікім падраздзяленнем, беларускае войска складзе сваю зброю. Гэта нават не ўпэўненасць, гэтыя веды. А гэта вельмі вялікі ўдар пад дых Маскве. Паказаць, што яна не кантралюе гэтую тэрыторыю, не гатова абараняць. Фактычна, гэта гісторыя а-ля Прыгожын», - заявіў Алег Дунда.