УСУ распляжылі магутны бранятанкавы штурм РФ пад Канстанцінаўкай
- 6.10.2024, 13:34
- 4,724
Расейцы панеслі цяжкія страты ў бронетэхніцы і жывой сіле.
Воіны 79-й асобнай дэсантна-штурмавой Таўрыйскай брыгады УСУ адбілі масаваную расейскую атаку ў Данецкай вобласці.
Відэа са знішчэннем расейскіх акупантаў апублікавала прэс-служба брыгады ў сваім тэлеграм-канале.
На гэты раз расейцы для прарыву ўкраінскай абароны прыцягнулі 10 адзінак бронетэхнікі.
Дэсантнікі паведамляюць, што паблізу вёскі Канстанцінаўкі на Курахаўскім кірунку акупанты кінулі ў штурм 9 баявых браняваных машын з пяхотай пры падтрымцы танка і аўтатэхнікі.
Паведамляецца, што падчас бою 20 расейцаў загінулі, яшчэ 23 атрымалі раненні. Украінскія абаронцы для знішчэння тэхнікі і пяхоты супраціўніка ўжывалі ўдарныя дроны і скіды з коптараў. Частка тэхнікі была знішчаная дзякуючы загадзя замінаванаму шляху магчымага прасоўвання ворага.
«Падчас бою нашыя ваяры знішчылі танк і 5 бронемашын, яшчэ адну пашкодзілі. А ў дадатак спалілі яшчэ і багі, які спрабаваў прарвацца да нашага пярэдняга краю», - паведамілі ў брыгадзе.