Жыхар Берасця прыдумаў схему, як зарабіць на алкаголі
2- 6.10.2024, 14:38
- 7,092
Ён задзейнічаў у сваім «бізнэсе» дальнабойнікаў.
У Берасці ў мясцовага жыхара канфіскавалі вялікую партыю сурагатнага алкаголю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС.
Інфармацыя аб тым, што 42-гадовы мужчына захоўвае дома падроблены алкаголь, паступіла супрацоўнікам УБЭЗ УУС Берасцейшчыны. Яны наляцелі дадому да берасцейца і знайшлі там звыш 540 літраў спірту ў 54 каністрах, 114 бутэлек фальсіфікаванай гарэлкі агульным аб'ёмам амаль 80 літраў, а таксама пустыя бутэлькі, этыкеткі і коркі з дазатарамі. Усё гэта канфіскавана.
«Мужчына патлумачыў, што цягам двух гадоў вырабляў сурагатны алкаголь у хатніх умовах. Спірт ён набываў у дальнабойнікаў, затым саматужным спосабам вырабляў кантрафакт, які збываў па напрацаванай кліенцкай базе», - распавялі ў МУС.
Адзначаецца, што на продажы самаробных спіртных напояў мужчына зарабіў не менш за 24 тысячы рублёў.
Цяпер яму пагражае штраф у суме васьмі тысяч рублёў.