«Фантастыка»: з чэргамі на беларуска-польскай мяжы адбылося нечаканае
15- 6.10.2024, 15:21
- 58,930
Кіроўцы здзіўленыя.
Чэргі на беларуска-польскай мяжы практычна зніклі. Дарога з Менска ў Варшаву на аўтамабілі сёння займае 12 гадзін. З іх (усяго) пяць гадзін вандроўцы выдаткуюць на тое, каб прайсці абедзве межы, паведамляе «Еўрарадыё».
«Фантастыка па цяперашніх часах», - піша адзін з кіроўцаў у чаце, дзе абмяркоўваюць перасячэнне межаў Беларусі з краінамі Еўразвязу. Іншыя расказваюць, што правялі на мяжы амаль сем гадзін. І гэта ўсё адно няшмат у параўнанні з тым, калі даводзілася стаяць у зоне чакання ўсяго месяц таму.
У зваротным кірунку атрымліваецца яшчэ хутчэй. Раніцай у нядзелю, 6 кастрычніка, на мытны і памежны кантроль спачатку ў Тэрэспалі, а потым у Берасці аўтамабілісты марнавалі ўсяго гадзіну.
Аўтобусы праходзяць мяжу павольней. У польскім кірунку на гэта сёння ідзе амаль 11 гадзін, у беларускім - блізу 6 гадзін.