Крамы «Выспа чысціні» зноў адчыняюцца
1- 6.10.2024, 18:49
- 7,046
Раней стала вядома, што частка гандлёвых пунктаў змяніла уласнікаў.
Крамы «Выспа чысціні» зноў адчыняюцца. Пра сваё вяртанне сетка паведаміла ў сацсетках.
Сетка паведамляе, што зараз адкрыта 15 крам у краіне — не толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах. Гэта Берасце, Гомель, Барысаў, Стоўбцы, Відзы, Паставы, Ворша, Жлобін, Іўе, Дзятлава.
У сталіцы крамы адкрыліся на наступных адрасах: Матусевіча, 68, Усходняя, 46, Бурдзейнага, 6.
Нагадаем, у верасні 2022 года з'явілася інфармацыя аб затрыманні гендырэктара «Выспы чысціні» Віктара Рамука. Праз год ягоны бізнэс быў на мяжы банкруцтва. Многія крамы сеткі закрыліся.
Новым уладальнікам стала кампанія «АйландГруп».