7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярны брытанскі відэаблогер расказаў, што яго здзівіла ў Беларусі

23
Папулярны брытанскі відэаблогер расказаў, што яго здзівіла ў Беларусі

З плюсаў ён назваў… стадыён "Дынама".

Брытанскі відэаблогер Гары Джагард, чый YouTube-канал мае больш за 1,5 мільёна падпісчыкаў, наведаў Беларусь. Відэа з паездкі (яна адбылася ў ліпені) ён размясціў на сваім канале, піша «Наша Нива».

Блогер захацеў прыехаць сюды, "каб даведацца, якое жыццё ў краіне, дзе дзейнічаюць санкцыі ЗША". Таксама ён хацеў высветліць, ці праўда, што ў Беларусі яго могуць арыштаваць за здымку, і ці падтрымліваюць тут усе Пуціна, як яму казалі. Гэтыя словы суправаджаюцца кадрамі мірных пратэстаў 2020 года.

Пазней у сваім відэа Джагард коратка расказвае пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і паказвае архіўныя відэа пратэстаў розных гадоў.

У падарожжа Джагард адправіўся з трыма сваімі сябрамі на рэйсавым аўтобусе з Вільні ў Ліду.

Блогер не хавае хваляванні ў пачатку паездкі. Адзін з ягоных сяброў распавядае, што на мяжы іх “прымусяць разблакаваць тэлефон і будуць шукаць па ключавым слове “Беларусь”. Яны правераць ваш Instagram, TikTok і Facebook”.

Ліда падалася блогеру горадам, у якім “няма чым заняцца”.

З адным са сваіх сяброў Джагард надумаў з'ездзіць у Менск на адзін дзень. Яны купілі білеты ў плацкартны вагон цягніка "Гародня-Мінск".

Знаходзячыся на вакзале ў Лідзе, Джагард зазначае, што Беларусь пакуль уражвае: “Такое адчуванне, што мы перамясціліся на 20 гадоў таму. Але тут усё добра, усё чыста”. У кавярні на вакзале блогер купіў кубак кавы і быў здзіўлены яе коштам на 70 цэнтаў.

У цягніку блогеру з сябрам давялося ехаць на верхніх паліцах. "Не вельмі зручна, але весела", - заўважыў Джагард, а цягнік назваў "савецкім купэ для сну".

На першых кадрах з Менска блогер дэманструе прывакзальную плошчу і просіць звярнуць увагу на прыгожую архітэктуру і чыстыя вуліцы, зазначаючы, што горад быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны. “Савецкі Саюз адбудаваў усё нанова. І гэта было зроблена з размахам”.

“Гэта проста сорам, што мы не гаворым па-руску. Таму што тады мы маглі б размаўляць з людзьмі на вуліцы і лепш раззнаёміцца з імі.

Тут людзі, безумоўна, закрытыя, асабліва таму, што ў іх [у Беларусі] няма турыстаў. Іх трэба неяк разбудзіць і наладзіць кантакт. Я ўпэўнены, што яны - добрыя людзі. Яны падказваюць нам дарогу і імкнуцца дапамагчы. Але для іх гэта вельмі складана, калі ты не размаўляеш па-ангельску”, - дзеляцца назіраннямі хлопцы.

Па дарозе хлопцы зайшлі ў бар і папрасілі беларускага піва. Джагард дэманструе куфель з рэкламай лідскага піва, сцвярджаючы, што яно самае папулярнае ў Беларусі, і дзівіцца кошту — "даляр і 50 цэнтаў за пінту".

Блогер і яго сябар былі здзіўлены тым, што на вуліцах горада дзяўчат прыкладна ў два разы больш, чым хлопцаў. "Я думаю, што многія мужчыны наборнага ўзросту з Беларусі адправіліся на фронт".

Джагард дзеліцца, што заўважыў на вуліцах мужчын прыкладна свайго ўзросту, адзетых у вайсковую форму.

Падчас шпацыру Джагард з сябрам наведалі стадыён "Дынама". Блогер адзначае, што сябар парэкамендаваў туды схадзіць, назваўшы стадыён "адным з найлепшых у свеце".

“Я здзіўлены, што ў Менску ёсць такі стадыён. Гэта сапраўды вельмі прыгожае месца”, - дзеліцца ўражаннямі Джагард, знаходзячыся на пустых трыбунах.

“Думаю, што адзіныя матчы, якія тут праводзяцца - гэта хатнія матчы ў рамках чэмпіянату Беларусі, што вельмі сумна, таму што стадыён сапраўды прыгожы. Ён лепшы за многія стадыёны, на якіх я бываў у Еўропе”, — дадае сябра блогера.

"З усіх еўрапейскіх гарадоў, у якіх я пабываў за час гэтай паездкі (а гэта ў асноўным Усходняя Еўропа), гэты мне падабаецца больш за ўсё", – адзначае блогер, ідучы па вуліцы Карла Маркса.

Джагард падкрэслівае, што некаторыя могуць сказаць, што яму плаціць беларускі ўрад, але гэта не так. Ён шчыра ўпэўнены, што Менск - выдатнае месца. “Тут сапраўды прыгожа, прыемна і спакойна. (…) І значна танней”.

Акрамя стадыёна, на блогера вялікае ўражанне зрабіў манументальны барэльеф "Салідарнасць" на будынку Дома мадэляў на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Няміга.

“Пад ім знаходзіцца KFC. Гэта супрацьпастаўленне старога і новага. Капіталізм і камунізм зноў сустракаюцца. А затым мы ўбачылі [побач] шмат крам. І гэта паказвае, што Менск сёння такі сучасны”.

У парку імя Горкага блогер звярнуў увагу на кола агляду: на ягоную думку, такі атракцыён - сімвал савецкіх гарадоў. А на плошчы Леніна ён адзначыў помнік, які назваў “адной з апошніх статуй Леніна”.

“Яны ўсе былі знішчаныя ў былых савецкіх рэспубліках, акрамя Беларусі і Прыднястроўя. Гэта паказвае, што Беларусь падтрымлівае савецкую ідэалогію”, - заўважае Джагард.

Аднак не ўсё падчас паездкі было добра. Хлопцы скардзіліся на тое, што ў Беларусі не працавалі іхнія карты, з-за чаго яны не змаглі скарыстацца метро.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках