21 снежня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Карэя пагражае NАТО

17
Паўночная Карэя пагражае NАТО

У Пхеньяне пагражаюць "трагічнымі наступствамі".

Паўночная Карэя пагражае краінам NАТО "трагічнымі наступствамі" праз крытыку з боку Альянсу наконт вайсковага супрацоўніцтва паміж КНДР і Расеяй.

Пра гэта паведамляе паўночнакарэйскае дзяржаўнае інфармагенцтва KCNA са спасылкай на МЗС КНДР.

Паўночнакарэйскае міністэрства заявіла, што Альянс збіраецца выйсці на першую лінію супрацьстаяння з КНДР праз словы з крытыкай супрацоўніцтва КНДР і Расеі падчас візіту новага генеральнага сакратара NАТО Марка Рутэ.

Пхеньян паўтарыў тэзіс расейскай прапаганды аб віне NАТО ў нападзе Расеі на Украіну. КНДР адзначае, што NАТО нібыта “працягвае свае шчупальцы” да Карэйскай паўвыспы і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, спрабуючы знайсці апраўданне свайго існавання пасля заканчэння “халоднай вайны”.

"Калі NАТО будзе працягваць усялякія спробы замахвацца на годнасць, суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы КНДР, адначасова з працягам варожай палітыкі ў дачыненні да яе, Альянс будзе несці поўную адказнасць за трагічныя наступствы, якія гэта пацягне", - заяўляе міністэрства.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках