7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі ўспыхнуў канфлікт

8
У Крамлі ўспыхнуў канфлікт

Шайгу і Патрушаў не падзялілі кабінет.

Атрымаўшы ў траўні новую пасаду сакратара Савета бяспекі Расеі, Сяргей Шайгу не змог заехаць у кабінет, замацаваны за яго папярэднікам на гэтай пасадзе, распавёў «Праекту» адзін з інфармаваных суразмоўцаў.

Інтэрв'ю, якое Шайгу даў у верасні, пацвярджае гэтую інфармацыю: экс-міністр абароны даў яго не з таго кабінета, у якім раней засядаў Мікалай Патрушаў.

Калі 14 траўня 2024-га Уладзімір Пуцін перавёў Патрушава з сакратароў Савета бяспекі ў свае памочнікі, той папрасіў начальніка пакінуць за ім раскошны кабінет, распавёў «Праекту» адзін з інфармаваных суразмоўцаў. Пуцін пагадзіўся, а для Шайгу, які павінен быў туды заехаць, нічога ўзамен не прыдумаў, удакладніў ён.

У вераснёўскім інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу «Расія 24» Шайгу сядзіць кабінеце, аздобленым цёмным дрэвам. На заднім фоне асветленая эмблема Савета бяспекі. Эмблема не на сваім месцы - яе проста паставілі для здымкі, а сцяг побач стаіць так, што перашкаджае чалавеку, які сядзіць за сталом, паведамляе «Праект».

Кабінет Патрушава быў зняты падчас інтэрв'ю газеце «Коммерсант» у 2021 годзе. Памяшканне было аформленае зусім у іншай стылістыцы.

Крыніца мяркуе, што Шайгу цяпер перыядычна сядзіць у будынку Рускага геаграфічнага таварыства. «Праект» не змог незалежна пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках