Уладзіміру Халіпу - 85 гадоў
5- 7.10.2024, 13:35
- 3,306
Вядомы беларускі кінадраматург, літаратар і публіцыст адзначае юбілей.
Уладзімір Трафімавіч Халіп - зямляк Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Нарадзіўся 7 кастрычніка 1939 г. у Віцебскай вобласці.
У 1963 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1968 — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат мастацтвазнаўства.
У 1981—1996 гадах працаваў кіраўніком студыі "Летапіс" на кінастудыі "Беларусьфільм".
Аўтар сцэнароў да мастацкіх і дакументальных фільмаў "Полымя", "Час выбраў нас", "Мама, я жывы", "Пракляты ўтульны дом", "Брэсцкая крэпасць", "Тры колеры радасці", "Я, салдат Брэсцкай крэпасці", "Забароўна”, “Слуцкае паўстанне” і іншых.