Беларускага добраахвотніка завочна асудзілі ў «ДНР»
1- 7.10.2024, 14:31
- 4,864
Ён знаходзіцца ў расейскім палоне.
У так званай «ДНР» завочна асудзілі беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку. Пра гэта паведамляецца на сайце расейскай Генпракуратуры.
Справу Дзюрбейкі разглядаў суд на тэрыторыі акупаванай РФ Данецкай вобласці Украіны. Ён быў прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце). Яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.
Ян Дзюрбейка ваяваў за Украіну ў шэрагах Палка Каліноўскага. Ён быў узяты ў палон у чэрвені 2022 года падчас баёў за Лісічанск. Было вядома, што ён быў уключаны ў спісы на абмен.