7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы палітвязень: У Сцяпана Латыпава ўсё цела ў парэзах

3
Былы палітвязень: У Сцяпана Латыпава ўсё цела ў парэзах
СЦЯПАН ЛАТЫПАЎ

На вязня сумлення ціснуць.

Палітвязень Сцяпан Латыпаў у Івацэвіцкай калоніі №22 зазнаў моцны ціск адміністрацыі і на знак пратэсту і барацьбы з рэпрэсіямі рабіў парэзы на целе. Пра гэта «Зеркалу» расказаў былы палітвязень Арцём Мядзведскі, які пэўную частку пакарання адбываў у гэтай жа калоніі і перасякаўся з ім.

Арцём Мядзведскі сядзеў у «Ваўчыных норах» з чэрвеня 2022-га да сакавіка 2023 года. У гэты перыяд хлопец пазнаёміўся са Сцяпанам Латыпавым. Палітвязні абмяркоўвалі ў тым ліку ціск з боку адміністрацыі калоніі.

- У яго, груба кажучы, усё цела ў парэзах. Ён мне расказваў, за што яго пасадзілі, і казаў, што яму пагражалі пасадзіць суседзяў і родных, калі ён не падпіша прызнанне віны, — расказвае суразмоўца. - Таму ён так зрабіў - што называецца, ні сабе, ні ім (гаворка пра ўчынак Латыпава, калі ён на пасяджэнні ўторкнуў ручку сабе ў горла, са слоў Мядзведскага, гэта была «мыйка» - так называлі лязо ад станка для галення. - Заўв. рэд.). І ён працягваў там так рабіць, бо яго пачалі душыць, саджалі ў штрафны ізалятар, ПКТ.

Мядзведскі кажа, што Латыпаў доўгі час знаходзіўся ў ПКТ, яму не даходзілі лісты і перадачы ад блізкіх. Таму «даводзілася стала правакаваць адміністрацыю, каб недзе дамаўляцца», кажа экс-палітвязень.

- Ён тады сказаў, што і далей будзе, напрыклад, вены рэзаць, каб на яго ўвагу звярнулі. Таму што, калі нехта парэжацца, у кожным выпадку павінна прыехаць праверка, даведацца, чаму, як чалавек гэта зрабіў. Начальніку будзе мінусік. А начальнік на пенсію крыху раней хоча і з добрай сумай. Нашто яму гэта? - тлумачыць былы палітвязень. — Таму давядзецца дамаўляцца, нейкія лісты прапускаць, сустрэчы дазваляць. Тут адвакат нічога не зробіць, а калі родныя напішуць заяву, табе назад прыляціць. Добра, да цябе прыедуць, пагавораць і з'едуць. А ты застанешся там. Табе вернецца гэта [скарга на дзеянні адміністрацыі], то бок, далёка на гэтым не з'едзеш. Таму маральна тамака вельмі цяжка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках