7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэал» застаўся без прэтэндэнта на «Залаты мяч»

1
«Рэал» застаўся без прэтэндэнта на «Залаты мяч»

Названыя прычыны.

Віцэ-капітан мадрыдскага «Рэала» Даніэль Карвахаль папоўніў лазарэт каманды. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на афіцыйны сайт клуба.

32-гадовы абаронца атрымаў пашкоджанне ў сутыкненні з гульцом «Вільярэала» Ярэмі Піна на 90+3 хвіліне паядынку Ла Лігі. Ён не змог працягнуць гульню і пакінуў поле на насілках.

Медыцынскае абследаванне выявіла ў Карвахаля парыў пярэдняга крыжападобнага звязка калена, вонкавага калатэральнага звязка і падкаленнага сухажылля правай нагі. На прагнозы футбаліст прапусціць 8-10 месяцаў.

Адразу пасля матчу сам гулец звярнуўся да заўзятараў праз персанальны Instagram. Ён пацвердзіў цяжкасць траўмы і паведаміў, што яго чакае хірургічнае ўмяшанне.

Карвахаль - ужо чацвёрты футбаліст «Рэала», які пашкодзіў крыжападобныя звязкі калена за апошнія 14 месяцаў. У 2023 годзе такая ж траўма надоўга пакінула па-за гульнёй галкіпера Ціба Куртуа і абаронцы Эдэра Мілітаа, а ў пачатку 2024-га - яшчэ аднаго абаронцу, Давіда Алабу.

Хто такі Даніэль Карвахаль

Выхаванец «Рэала» знаходзіцца ў сістэме клуба з 2002 года (з перапынкам на сезон-2012/13, які правёў у нямецкім «Баеры»). У складзе сметанковых - 4-разовы чэмпіён Гішпаніі, 6-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў і 5-разовы - Клубнага чэмпіянату свету. За нацыянальную каманду Гішпаніі правёў 51 матч і забіў адзін гол.

У гэтым годзе быў лідарам дзвюх найлепшых каманд Еўропы - «Рэала» і нацыянальнай каманды сваёй краіны. Перамог у Лізе чэмпіёнаў, вызначыўшыся ў фінале пераможным голам, і Еўра-2024. Уключаны ў спіс прэтэндэнтаў на «Залаты мяч».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках