Літва плануе спыняць кантрабанду з Беларусі з дапамогай беспілотнікаў
7- 7.10.2024, 17:48
- 2,590
На выходных прайшлі вучэнні.
Літва плануе выкарыстоўваць дроны для барацьбы з кантрабандай з боку Беларусі, паведамляе DW. Прынамсі, размова ідзе аб паветраных шарах, з дапамогай якіх праз мяжу перапраўляюць цыгарэты.
Пры дапамозе беспілотнікаў, як гаворыць міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас, вайскоўцы змогуць выяўляць паветраныя шары і спыняць іх палёт. На выходных прайшлі вучэнні з выкарыстаннем дронаў, якія паказалі іх эфектыўнасць.