Зяленскі анансаваў раскрыццё плану перамогі для ўсіх украінцаў
10- 7.10.2024, 20:47
- 8,572
Паводле ягоных словаў, план павінен быць зразумелы кожнаму ў краіне.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што план перамогі Украіны павінен быць зразумелы кожнаму ў краіне. Яго хутка раскрыюць украінцам.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на зварот прэзідэнта.
Паводле словаў Зяленскага, неабходна зразумець пазіцыі ўсіх партнёраў Украіны і такім чынам узмацніць план перамогі. Пасля гэтага ён стане публічным для ўсіх.
«Важна, што перспектыва павінна быць зразумелай для кожнага ў нашай краіне. Мы прапануем нашым партнёрам вызначыцца, як яны бачаць заканчэнне гэтай вайны, месца Украіны менавіта ў глабальнай архітэктуры бяспекі, а таксама – з агульнымі крокамі, якія могуць паставіць гэтую вайну на курс да заканчэння», – расказаў прэзідэнт.
Ён таксама заявіў, што чакае справаздачу ад украінскай каманды ў Вашынгтоне, якая працуе там над дэталямі плану перамогі.