У Мюнхене закончыўся «Актобэрфэст»
8- 7.10.2024, 21:16
- 12,014
Колькі літраў піва выпілі?
Аргкамітэт нямецкага фестывалю «Актобэрфэст» заявіў, што госці мерапрыемства, выпілі сем мільёнаў літраў піва.
Гэта амаль на 6% менш, чым год таму (7,4 млн літраў). Пры гэтым безалкагольнае піва сталі набываць часцей (4-5% ад агульнай колькасці продажаў).
А вось ежы было прададзена на 9% больш. Самай папулярнай стравай была смажаная курыца.
Фестываль пачаўся ў Мюнхене 21 верасня і прадоўжыўся два тыдні. За гэты час яго наведалі 6,7 млн чалавек (летась было 7,2 млн).
Больш за ўсё замежнікаў прыехала з ЗША. Лідарамі ў колькасці турыстаў сталі таксама Італія, Вялікая Брытанія, Польшча, Аўстрыя, Францыя і Швэйцарыя. Да гэтай групы краінаў упершыню сёлета далучылася Індыя.
Паводле звестак арганізатараў, сёлета госці «Актобэрфэсту» згубілі 3,5 тысячы асабістых прадметаў. Сярод іх – 700 гаманцоў, 500 пасведчанняў асобы, 315 смартфонаў, 450 банкаўскіх картаў. А яшчэ 16 параў шлеек для традыцыйных баварскіх скураных шортаў, 60 парасонаў і 45 ювелірных упрыгажэнняў (сярод іх – пяць заручальных пярсцёнкаў) і нават сіліконавыя брэкеты.