У якім горадзе Беларусі самае дарагое жытло?
1- 8.10.2024, 9:50
- 5,304
Акрамя Менска.
Спецыялісты онлайн-пляцоўкі аб'яў Kufar прааналізавалі кошт цэн ва ўсіх абласных гарадах Беларусі ў жніўні і верасні бягучага года. Вывучыўшы звесткі, яны выявілі скарачэнне колькасці продажаў, а таксама расказалі, дзе на сённяшні дзень самыя маленькія кошты на "квадрат".
Самыя дарагія кватэры прадаваліся ў Берасці. За метр у «аднапакаёўках» кошт паднялася з 1039 да 1066 USD (у параўнанні са жніўнем бягучага года).
У Гародні кошт «квадрата» аднапакаёвай кватэры ў жніўні быў 904 USD за метр, а ў верасні - 905 USD.
У Магілёве - аднапакаёвыя ў жніўні каштавалі 857 USD за "квадрат", а ў верасні - 861 USD.
У Гомелі квадрат "аднапакаёўкі" стабільна каштаваў - 787 USD.
Самым даступным абласным цэнтрам паводле кошту "квадрата" ў кватэрах стаў Віцебск. Так, аднапакаёвыя кватэры ў жніўні каштавалі 779 USD, а ў верасні - 781 USD.