УСУ атакавалі нафтабазу ў Феадосіі новымі сродкамі знішчэння
2- 8.10.2024, 9:54
- 11,942
Вайсковы экспэрт раскрыў падрабязнасці.
Учора, 7 кастрычніка, раніцай Кіеў атакаваў найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у Крыме, які знаходзіцца ў Феадосіі. Украінскія СМІ пісалі, што аб'ект атакавалі беспілотнікі, а расейскія СМІ - што дзве ракеты.
Экспэрт Defense Express Валерый Рабых агучыў сваё меркаванне наконт падзей у Феадосіі ад 7 кастрычніка.
Ён не выключае, што Кіеў правёў атаку на нафтабазу з дапамогай новых сродкаў знішчэння. Ён не выключыў, што хутчэй за ўсё гэта былі беспілотнікі сярэдняга радыусу дзеяння, але якія могуць несці на сабе выбуховае рэчыва вагой да 20 кг. Не выключана, што далёкасць палёту беспілотнікаў складае ад 500 да 600 км.
Рабых не выключае, што Кіеў ва ўчорашняй аперацыі выкарыстаў адзін з трох тыпаў ракеты-дрона "Паляніца".
Таксама не выключана, што былі нанесеныя ўдары і дальнабойнымі ракетамі, якія Кіеву пастаўляе Захад. Гаворка ідзе аб брытанскіх ракетах Storm Shadow.
Самае цікавае, што на нафтабазе з восені 2022 года стаіць сістэма СПА "Панцыр", але і яна не змагла перахапіць усе паветраныя аб'екты, якія атакавалі тэрмінал.
Тым часам ужо пайшлі другі дзень пажару на нафтабазе ў Феадосіі. СМІ паведамляюць, што гарыць пяць цыстэрнаў з палівам. Акупацыйная ўлада адсяліла з зоны надзвычайнага здарэння жыхароў прыватнага сектара. Учора позна ўвечары узарвалася адна з падпаленых цыстэрнаў з палівам.