Ва ўсёй Беларусі ідуць заняткі «мабілізацыйнай гатоўнасці»
3- 8.10.2024, 10:03
- 4,252
Да 11 кастрычніка.
Заняткі мабілізацыйнай гатоўнасці пройдуць 8–11 кастрычніка пад кіраўніцтвам кіраўнікоў абласных выканкамаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
«Ва ўсіх адміністрацыйных раёнах краіны пройдуць планавыя тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, на якіх асаблівая ўвага будзе нададзеная ўдасканаленню навыкаў у выкананні абавязкаў службовымі асобамі выканкамаў, вайсковых камісарыятаў і адміністрацый пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў, - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі Мінабароны, у рамках заняткаў ваеннаабавязаных паклічуць на аднадзённыя зборы, падчас якіх да іх давядуць «асновы і парадак дзеянняў падчас фармавання тэрытарыяльных войскаў».
Адзначым, што з 30 верасня праводзіцца чарговы этап праверкі злучэнняў і вайсковых часцей Узброеных сіл.