У Берасці з сённяшняга дня не будзе праводзіцца папулярны ў турыстаў «рытуал»
2- 8.10.2024, 10:56
- 5,226
Паставілі на паўзу.
На вядомай пешаходнай вуліцы Савецкай у Берасці чатыры дні не будзе праводзіцца цырымонія запальвання газавых ліхтароў. Аб гэтым паведаміла прэс-служба гарвыканкама.
Папулярны ў турыстаў "рытуал" паставілі на паўзу з 8 да 11 кастрычніка ўключна. Прычына — планавыя прафілактычныя работы і рамонце гарадскіх газавых ліхтароў.
Аб часе запальвання ліхтароў гарадскія ўлады паабяцалі паведаміць дадаткова.