ЦАХАЛ заявіў аб ліквідацыі кіраўніка лагістычнага штаба «Хезбалы» ў Бейруце
- 8.10.2024, 11:56
- 1,460
Тэрарыст таксама быў ключавой фігурай у размеркаванні бюджэту.
Ізраільскі авіяўдар па Бейруце прывёў да гібелі Сухайла Хусэйна Хусэйні, кіраўніка штаба матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння "Хезбалы". Ён быў ключавой фігурай у лагістыцы і размеркаванні бюджэту розных падраздзяленняў арганізацыі.
Пра гэта паведамляе The Times of Israel.
Са звестак ЦАХАЛа, Хусэйні таксама з'яўляўся чальцом Рады джыхаду “Хезбалы”, яе вышэйшага вайсковага органа. Ён адыгрываў важную ролю ў пастаўках зброі з Ірана і размеркаванні сучаснага ўзбраення паміж падраздзяленнямі групоўкі.
Хусэйні быў адказны за фінансаванне і кіраванне лагістыкай "Хезбалы", у тым ліку за каардынацыю тэрарыстычных нападаў супраць Ізраіля з Лібана і Сірыі. Сярод яго задач таксама было кіраўніцтва навукова-даследчым аддзелам, які займаецца распрацоўкай высокадакладных ракет.