У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам
3- 8.10.2024, 12:21
- 3,636
Наколькі маштабнымі будуць збоі, "Белтэлекам" не паведаміў.
У Беларусі 9 і 10 кастрычніка могуць назірацца збоі з доступам у інтэрнэт.
Белтэлекам папярэджвае, што будзе праводзіць работы на сетцы перадачы звестак. Таму ў аператараў інтэрнэт можа знікаць.
“З 09:00 9 кастрычніка 2024 года да 06:00 11 кастрычніка 2024 года ў сувязі з правядзеннем работ на сетцы перадачы звестак "Белтэлекам" магчымы перапынак доступу ў сеціва інтэрнэт для аператараў Беларусі, а таксама доступу да рэсурсаў сеткі "Белтэлекам" праз падключэнне з “НЦАТ” (Нацыянальны цэнтр абмену трафікам - заўв.)”, - гаворыцца ў паведамленні.
Наколькі маштабнымі будуць збоі, "Белтэлекам" не паведамляе.