21 снежня 2024, Субота, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі забаранілі беларускае мяса і малако

6
У Расеі забаранілі беларускае мяса і малако

З трох прадпрыемстваў.

Часова абмежаваны пастаўкі ў РФ прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў, вынікае з паведамлення расейскай Федэральнай службы ў ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

Адзначаецца, што ў ялавічыне прадпрыемства "Вялес-Міт" (Маладэчанскі мясакамбінат, Менская вобласць) паўторна знойдзены бактэрыі лістэрыі. У гатовых мясных вырабах Глыбоцкага мясакамбіната (Віцебская вобласць) зноў знойдзены антыбіётык азітраміцын. У сухім малацэ Лунінецкага малочнага завода (Берасцейская вобласць) расейскія спецыялісты паўторна выявілі перавышэнне колькасці мезафільных аэробных і факультатыўна анаэробных мікраарганізмаў.

16 верасня стала вядома, што Рассельгаснагляд узяў пад узмоцнены кантроль пастаўкі прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў.

Размова ішла аб прадукцыі "Шчучынскага філіяла Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства цэх мясных паўфабрыкатаў" (у ялавічыне выяўлены хіналоны - група антыбактэрыйных прэпаратаў), філіяла Барысаўскага мясакамбіната і каўбаснага цэха ААТ "Александрыйскае" (бактэрыі групы кішачнай палачкі ў ялавічыне); Жабінкаўскага камбікормавага завода (незарэгістраваныя і (або) перавышаючыя зарэгістраваныя лініі ГМА-кампанента ў корме сухім для катоў), а таксама філіяла "Юніміт" прадпрыемства "Смалявічы Бройлер" (перавышэнні паказчыкаў тэсту на мікробную бяспеку ў паўфабрыкатах з птушкі).

Акрамя таго, у сувязі з “паўторным выяўленнем энрафлаксацыну ў кансервах з мяса птушкі для дзіцячага харчавання” былі часова абмежаваныя пастаўкі прадпрыемства “Белфуд Прадакшн”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках