Сілавікі спалохаліся дачнікаў, якія вядуць барацьбу за захаванне возера пад Гомелем
4- 8.10.2024, 16:25
- 7,564
Мясцовыя жыхары настроеныя сур'ёзна.
Як стала вядома «Флагштоку», міліцыя стала выклікаць на апытанні сябраў дачных таварыстваў, размешчаных ля вёскі Цыкуноў.
Дачнікам задаюць пытанні аб падзеях 18 жніўня 2024 года. У той дзень прайшла сустрэча ўладальнікаў дачных надзелаў і збор подпісаў. У канцы сустрэчы грамадзяне сталі на беразе, узяліся за рукі і скандавалі «Не арэндзе».
Выклікі ў міліцыю пачаліся ў жніўні і працягваюцца ў верасні-кастрычніку. Цяпер стала вядома, што пракуратура вярнула матэрыялы ў міліцыю на дапрацоўку.
Удзельнікі сустрэчы мяркуюць, што зараз у міліцыі хочуць аформіць іх дзеянні, як несанкцыянаваны мітынг, і пакараць арганізатараў. З такімі высновамі міліцыі яны не згодныя, бо ніякіх палітычных мэт перад сабой не ставілі.