30 снежня 2024, панядзелак, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закрыты прыватны ўніверсітэт у цэнтры Менска выставілі на продаж

3
Закрыты прыватны ўніверсітэт у цэнтры Менска выставілі на продаж

Чым скончыўся аўкцыён?

Адну са старэйшых прыватных ВНУ «БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій», пра закрыццё якой стала вядома сёлета, выставілі на продаж. Аднак, мяркуючы са звестак пляцоўкі «ІПМ-Таргі», аўкцыён прайшоў «ухаластую»: заявак на лот пачатковым коштам 870 тысяч даляраў не было, піша «Зеркало».

Пераможца аўкцыёну, які адбыўся 8 кастрычніка, так і не выяўлены - бо ніводзін удзельнік на яго не заявіўся. Ці будуць абвешчаныя новыя таргі і ці знізяць на лот кошт - пакуль невядома.

Нагадаем, на аўкцыён быў выстаўлены будынак былой ВНУ «БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій» на вуліцы Замкавай, 33 у Ракаўскім прадмесці — у самым цэнтры Менска. У аб'яве ён фігуруе як пяціпавярховае «памяшканне адукацыйнага, выхаваўчага і навуковага прызначэння» плошчай 817,1 кв. метра.

Стартавая цана складала 870 000 даляраў, а выніковая сума з улікам усіх даплат нават у выпадку куплі мінімальным коштам перавысіла б 900 тысяч даляраў.

Аб закрыцці прыватнай ВНУ «БІП - Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій», адной з найстарэйшых у Беларусі, стала вядома ў сярэдзіне чэрвеня. У сакратарыяце рэктара “Зеркалу” паведамілі, што такой была пастанова заснавальнікаў. Студэнтаў пастанавілі перавесці ў іншыя ВНУ.

Усяго праз некалькі дзён з'явілася інфармацыя аб закрыцці яшчэ адной камерцыйнай ВНУ - Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД). Акрамя таго, у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва заявілі, што не будуць набіраць першакурснікаў, астатнія студэнты прадоўжаць вучобу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках