21 снежня 2024, Субота, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія памежнікі пакінуць мяжу Арменіі ды Ірана

5
Расейскія памежнікі пакінуць мяжу Арменіі ды Ірана

З 1 студзеня 2025 года.

З 1 студзеня 2025 года расейскія пагранічнікі перастануць несці службу на кантрольна-прапускным пункце на граніцы Арменіі ды Ірана. Пра гэта дамовіліся падчас сустрэчы дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, паведаміла прэс-сакратарка апошняга Назелі Багдасаран.

«Дасягнутая таксама дамоўленасць аб тым, што з 1 студзеня 2025 года памежныя войскі СНБ РА (Службы нацыянальнай бяспекі рэспублікі Арменія. - Заўв.) таксама будуць удзельнічаць у ахове дзяржаўнай мяжы Арменія-Іран і Арменія-Турцыя, а служба на кантрольна-прапускным пункце на дзяржаўнай мяжы Арменія-Іран будзе цалкам ажыццяўляцца сіламі памежных войск СНБ РА», - напісала яна ў Facebook.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках