Беларусцы зладзілі выпіску з радзільні ў стылі «Гульні пасадаў»
17- 8.10.2024, 18:41
- 13,386
Відэафакт.
Жыхарка Баранавічаў Дыяна на днях стала маладой мамай. Але ўжо больш за 600 тысяч чалавек у інтэрнэце ведаюць яе зараз не па імені, а па мянушцы Маці цмока. Бо муж Дыяны зладзіў ёй выпіску ў стылі серыяла «Гульня тронаў»: з рыцарамі, мячамі і іншымі атрыбутамі. Чаму так і пры чым тут тварэнне Джорджа Марціна да Баранавічаў - тлумачыць «Онлайнер».
А справа, як ні дзіўна, у кітайскім календары. 2024 год уважаецца менавіта годам цмока. Адпаведна, усе дзеці, народжаныя сёлета, - цмокі. Таму, паводле кніг і серыяла, віншаваць новаспечаных мам, як гэтага заслугоўвае «Дэенерыс з дому Таргарыенаў, названая першай, Неапалімая, Каралева Міэрына, Каралева Андалаў, Ройнар і Першых Людзей, Кхалісі Датракійскага Мора, якая разбівае Аковы і Маці Цмокаў», стала для татаў справай гонару (і прыколу). Ну і, зразумела, новай тэндэнцыяй у сацсетках.
На запыте «маці дракона» зараз можна знайсці сотні відэа і допісаў у сацсетках. Але баранавіцкая парачка прымудрылася стаць папулярнай даволі моцна. Такімі тэмпамі ў найбліжэйшыя некалькі дзён ролік з іх выпіскі перасягне за адзнаку мільён праглядаў. Нам застаецца павіншаваць Дыяну і яе мужа і з гэтым фактам, і з нараджэннем малога.