21 снежня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўвёў у дзеянне санкцыі супраць здраднікаў Украіны і ваеннай вытворчасці ў РФ

3
Зяленскі ўвёў у дзеянне санкцыі супраць здраднікаў Украіны і ваеннай вытворчасці ў РФ
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Падрабязнасці.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 8 кастрычніка ўвёў у дзеянне два пакеты санкцый РНБА супраць здраднікаў Украіны і ваеннай вытворчасці ў Расеі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на вечаровы зварот Уладзіміра Зяленскага і адпаведныя ўказы кіраўніка дзяржавы.

«Мы прадаўжаем нашу санкцыйную працу – сёння ўжытыя два новыя пакеты санкцыяў. Датычна тых, хто здрадзіў Украіне, таксама ў дачыненні да ваеннай вытворчасці ў Расеі – тых юрыдычных і фізічных асобаў, якія працуюць на тэрор», – сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ўкраінскія санкцыі і ціск на ворага «мы будзем і далей рабіць сінхроннымі з усімі ў свеце, хто таксама, як і ўкраінцы, хоча сапраўднага міру».

Сярод іншага, указам нумар 698 былі ўведзеныя санкцыі супраць 90 фізічных і 4 юрыдычных асобаў.

А ўказам нумар 697 уведзеныя санкцыі супраць 57 прадпрыемстваў, якія дапамагаюць ваеннай вытворчасці Расеі. Сярод іх ёсць і кітайская кампанія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках