9 кастрычнiка 2024, Серада, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: Гарыс патрабавала ад Зяленскага абраць пераемніка на выпадак гібелі ці палону

5
WP: Гарыс патрабавала ад Зяленскага абраць пераемніка на выпадак гібелі ці палону

Размова адбылася на Мюнхенскай канферэнцыі.

Віцэ-прэзідэнтка ЗША і кандыдатка на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс перад уварваннем Расеі ва Украіну запатрабавала ад украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага распрацаваць "план пераемнасці" на выпадак, калі ён "будзе схоплены [у палон] або забіты". Пра гэта гаворыцца ў новай кнізе лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі, журналіста Боба Вудворда "Вайна", вытрымкі з якой публікуе The Washington Post.

Са звестак Вудварта, размова Гарыс з Зяленскім на гэтую тэму адбылася ў лютым 2022 года на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. Пры гэтым, як піша журналіст, адміністрацыі дзейнага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна было няпроста паверыць у тое, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін наважыцца на ўварванне. Калі дырэктар ЦРУ Уільям Бэрнс прадставіў Байдэну звесткі амерыканскай выведкі аб падрыхтоўцы агрэсіі, амерыканскі прэзідэнт назваў гэта “вар'яцтвам”. “Божа мой, цяпер мне давядзецца мець справу з Расеяй, якая паглынае Украіну?” - нібы сказаў Байдэн.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках