9 кастрычнiка 2024, Серада, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў выказаў надзею, што Пуцін не ведае пра квадробераў

8
Пяскоў выказаў надзею, што Пуцін не ведае пра квадробераў

На фоне таго, што Дзярждума РФ хоча іх забараніць.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін уладкаваўся ў настолькі глыбокім бункеры, што не ведае, што ўвогуле адбываецца ў най краіне, піша nv.ua.

Прынамсі, такія высновы можна зрабіць з заявф яго спікера Дзмітрыя Пяскова аб тым, што кіраўнік крамлёўскага рэжыму паняцця не мае, што такое квадробінг, нягледзячы на тое, што гэтая моладзевая субкультура рэгулярна згадваецца не толькі на ўсіх федэральных каналах, але і нават у Дзярждуме РФ, дзе яе, натуральна, ужо жадаюць забараніць.

Больш за тое, нават кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў, мяркуючы з апублікаванага у сацсетках відэа, не здолеў прайсці міма гэтай тэмы, дзеля чагосьці спрабуючы абмеркаваць яе са сваімі замежнымі калегамі.

«А ў вас ёсць вось гэтыя квадроберы?.. Адна з галоўных навін. Перамяняцца ў сабак...», — прыставаў ён да дэлегатаў з Арменіі, якія прыбылі ў Маскву на раду кіраўнікоў краін СНД.

Аднак сам Пуцін, са слоў Пяскова, нічога ні пра якіх квадроберы, хутчэй за ўсё, не ведае.

«Спадзяюся, што не. Не трэба перабольшваць папулярнасць (гэтай субкультуры)», - заявіў ён расейскім прапагандыстам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках