9 кастрычнiка 2024, Серада, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў пахаладае

У Беларусі зноў пахаладае
Фота: Charter97.org

Прагноз надвор'я да канца тыдня.

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер удзень парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты.

Ноччу +6..+12°С, па захадзе Беларусі да +14°С; максімальная тэмпература ўдзень +15..+21°С, па поўдні паветра прагрэецца да +23°С.

У пятніцу чакаецца паступленне прахалодных паветраных мас са Скандынавіі. Воблачна, ноччу з праясненнямі. Уначы пераважна па заходняй палове, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Удзень месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымыя навальніцы.

Уначы +9..+15°С, максімальная тэмпература ўдзень будзе ад +12°С па захадзе да +21°С па паўднёвым усходзе краіны.

У суботу стане яшчэ халадней.

Уначы і раніцай месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Уначы ад +2°С па захадзе да +11°С па ўсходзе краіны, максімальная тэмпература ўдзень +8..+14°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках