Для рамонту дарог у Беларусі будуць выкарыстоўваць ужываны асфальт
8- 9.10.2024, 16:43
- 6,152
Прынятая адпаведная пастанова.
Беларускія чыноўнікі прыдумалі, як можна сэканоміць на рамонце дарог. З сённяшняга дня для дарожнага рамонту можна выкарыстоўваць асфальт, зняты з дарог, адрамантаваных раней. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Варта ўдакладніць, што для рамонту дарог будуць выкарыстоўваць асфальтагрануляты. Гэта дробка, якая ўтворыцца пры спілоўцы старога пласта асфальту перад кладкай новага. Гэтая пастанова накіраваная на «зніжэнне матэрыяла-, энэрга- і імпартаёмістасці праектных развязанняў».