1 лiстапада 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль пайшоў на адчайны крок: войска РФ мае цяжкасці

13
Крэмль пайшоў на адчайны крок: войска РФ мае цяжкасці

Палкоўнік УСУ растлумачыў звесткі ўкраінскай выведкі.

Украінская выведка пацвярджае прыбыццё першых падраздзяленняў вайскоўцаў з Паўночнай Карэі ў Курскую вобласць. Крэмль прыняў такую пастанову, адчуваючы пэўныя праблемы.

Пра гэта ў справаздачы для "24 Канала" сказаў вайсковы эксперт, лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан, адзначыўшы, што, улічваючы гэта, паміж Украінай і Паўднёвай Карэяй узмацняецца супрацоўніцтва.

Палкоўнік запасу мяркуе, што Пуцін і расейская верхавіна вымушаныя былі неяк дзейнічаць, улічваючы поспехі Сіл абароны на Куршчыне.

"Яны прынялі пастанову пайсці на такі непапулярны ў цэлым крок — адправіць паўночнакарэйскія войскі", — заявіў Світан.

Раз ў Крамлі наважыліся на такія дзеянні, то, на думку вайсковага эксперта, гэта сведчыць, што Расея мае вельмі дрэнную сітуацыю з напаўненнем войска.

У той жа час, дадаў ён, гэта адкрыла магчымасці для супрацоўніцтва Украіны з Паўднёвай Карэяй, якая мае нямала добрага ўзбраення.

7:23

Група расейскіх «Шагедаў» ляціць на Мазыр

У Баранавічах паднялі знішчальнік.

Вайскова-паветраныя сілы Беларусі ўночы 1 лістапада ўзнялі ў паветра знішчальнік з аэрадрома "Баранавічы". Самалёт накіроўваўся ў бок Хвойнікі-Мазыр, куды раней рухаліся расейскія дроны-камікадзэ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на "Беларускі Гаюн".

Паводле гэтай маніторынгавай групы, беларускі вайсковы самалёт падняўся ў неба з «Баранавічаў» пад 1:40 мясцовага часу (0:40 кіеўскага).

Адзначаецца, што знішчальнік ВПС РБ працягвае курс на паўднёвы ўсход краіны.

Перад гэтым украінскі рэсурс «Радар» інфармаваў, што група расейскіх дронаў-камікадзэ, якія акупанты выпусцілі па Украіне падчас чарговай паветранай атакі, заляцела ў паветраную прастору Беларусі.

Маніторынгавая група піша, што некалькі расейскіх «шагедаў» заляцелі ў Беларусь каля Любеча (Чарнігаўская вобласць), узялі паўночна-заходні курс і сталі накіроўвацца на беларускія Хвойнікі, а далей на Мазыр (Гомельская вобласць), а не ў кірунку Украіны.

Тут таксама трэба дадаць, што ў камандаванні Паветраных сіл ВСУ а 0:13 інфармавалі аб фіксацыі расейскіх ударных беспілотнікаў у паўночнай частцы Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей, і яны трымалі курс на захад.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках